07 снежня 2017

НА базе факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся абласны конкурс па робататэхніцы “Дарога ў будучыню”. Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, абласны інстытут развіцця адукацыі і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Удзел у конкурсе прынялі 69 навучэнцаў з устаноў адукацыі Мінскай і Брэсцкай абласцей, а таксама г. Мінска. Конкурс прайшоў па трох накірунках: “Робататэхніка”, “Міні-сумо” і “Траекторыя”.

Навучэнцы гімназіі №1 г. Мядзел спаборнічалі ў двух намінацыях — “Міні-сумо” і “Траекторыя”.

У “Міні-сумо” навучэнец 6 класа Серафім Нікончык  заняў 1 месца, а Мікіта Жукоўскі (7 клас) — 3 месца.

У намінацыі “Траекторыя” Андрэй Маліноўскі (8 клас) адзначаны дыпломам БНТУ

Добавить комментарий